«Загляне сонца». Чаму ў Беларусі два Раства?

Апублікаваны апошні выпуск Мікіты Мелказёрава на ягоным гістарычным канале.

На канале журналіста і блогера Мікіты Мелказёрава «Загляне сонца» выйшаў апошні ягоны прыжыццёвы выпуск.

Сімвалічна — адзін з самых яркіх папулярызатараў беларускай гісторыі прысвяціў яго святкаванню Раства ў Беларусі. Як вядома, у нашай краіне яго адзначаюць 25 снежня і 7 студзеня.

Мікіта Мелказёраў раптоўна памёр 20 снежня 2025 года. Яму было 37 гадоў. Ён пакінуў па сабе багатую спадчыну ў беларускай благасферы.

Гасцямі ягонага канала жыццё-маліна сталі сотні вядомых беларусаў, а таксама лідараў думак з краін-суседак. А ягоны праект Загляне сонца яшчэ чакае свайго асэнсавання: яркая і сціслая падача матэрыялу, паглыбленне ў даўніну і напамін пра сучаснае — на гэты канал проста неабходна падпісацца (калі для вас гэта бяспечна), каб сістэматызаваць свае веды па гісторыі краіны.

У памяць пра Мікіту Мелказёрава і ягоную працу «Салідарнасць» пачынае публікаваць абраныя выпускі з праекта «Загляне сонца».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(26)