Пра якую ганьбу ідзе гаворка, калі гэта ўсё стала кантралюецца адміністрацыяй прэзідэнта і міністэрствам культуры? Яны за гэта адказныя, а потым апынаецца, што гэта ганьба. Ну як гэта, яны самі сабе высеклі такім чынам? Нейкая лухта з боку Лукашэнкі.
«Ужо ўвесь «Беларусьфільм» ўцягнуты ў ідэалогію. Зроблена шмат крынжовых карцін»
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі ў каментары Филину – пра прызначэнне Дзмітрыя Сямёнава новым дырэктарам «Беларусьфільма».
Да гэтага Дзмітрый Сямёнаў займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама, а яшчэ раней працаваў дырэктарам тэатра лялек.

— З лета мінулага года Сямёнаў быў, хутчэй, галоўным ідэалогам Мінгарвыканкама. Напэўна, быў таксама заняты ў цэнзуры, але нейкіх публічных кейсаў з яго ўдзелам не было, — каментуе Филину новае прызначэнне кінакрытык Тарас Тарналіцкі.
— Да Сямёнава пасаду генеральнага дырэктара «Беларусьфільма» займаў Юрый Аляксей. Таксама ідэолаг, толькі з Гродзенскай вобласці. Ён прапрацаваў на гэтай пасадзе трохі больш за паўтары гады, з ліпеня 2023-га.
На мой погляд, ён быў вельмі адказным выканаўцам адносна рашэнняў міністэрства культуры. Было зроблена шмат ідэалагічных крынжовых фільмаў, мультфільмаў. У ідэалогію ўжо ўцягнуты увесь «Беларусьфільм». Былі звольнены ўсе нелаяльныя кадры.
І таму ў мяне пакуль няма адказу, навошта быў зменены гендырэктар. Але я не думаю, што гэтае прызначэнне можа на штосьці істотна паўплываць.
У біяграфіі Сямёнава значыцца, што ён раней быў дырэктарам тэатра. Гэта значыць, што ён разумее, як працаваць у якасці менеджэра, пры гэтым у яго ёсць досвед працы дзяржаўным ідэалогам. Як гэта дапаможа далей працаваць «Беларусьфільму»?
Хіба гэта проста ратацыя кадраў, нічога асаблівага. Але, магчыма, гэта чалавек для новай каманды міністра культуры Руслана Чарнецкага, таксама нядаўна прызначанага. Можа, ён будзе для яго больш камфортным.
— Калі Лукашэнка прызначаў Чарнецкага, то назваў ганьбой тое, што адбываецца ў беларускім кінематографе.
— Тое, што выпускаў «Беларусьфільм» нават да 2020 года, кантралявалася Міністэрствам культуры.
Да гэтага не трэба ставіцца як да сур'ёзных разважанняў. Хутчэй, гульня на публіку — для чытачоў і дзяржвыданняў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное