Эўрапейскі зьвяз падрыхтаваў шэраг новых санкцыяў супраць Беларусі, каб закрыць шчыліны, празь якія Менск дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Радыё Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
Чакаецца, што адпаведныя ўстановы Эўразьвязу разгледзяць новыя санкцыі цягам некалькіх наступных тыдняў.
Сярод абмежаваньняў, якія ёсьць у новым пакеце санкцыяў ЭЗ, наступныя:
- Уводзіцца забарона на дадатковы сьпіс тэхналёгіяў і тавараў падвойнага прызначэньня, а таксама тэхналёгіяў і тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасьць і сфэру бясьпекі. Адзначаецца, што некаторыя з гэтых тавараў Расея выкарыстоўвала ў вайне супраць Украіны — у прыватнасьці, кампанэнты для бесьпілётнікаў;
- Датычна шэрагу тавараў, якія могуць узмацніць вайсковую прамысловасьць і сфэру бясьпекі, таксама ўводзіцца забарона на транзыт празь Беларусь;
- Уводзіцца забарона на пастаўкі ў Беларусь некаторых тыпаў праграмнага забесьпячэньня;
- Абмяжоўваецца імпарт алюмінію зь Беларусі;
- Пашыраецца забарона для эўрапейскіх кампаній на аказаньне будаўнічых паслуг у Беларусі;
- Забараняюцца дарожныя грузаперавозкі праз тэрыторыю ЭЗ кампаніям, якімі на 25% ці больш валодаюць беларускія фізычныя ці юрыдычныя асобы;
- Пашыраецца сьпіс асобаў, якія трапляюць пад санкцыі — сярод іх маюць быць усе, хто атрымлівае выгаду ад беларускага вайскова-прамысловага комплексу;
- Уводзяцца дадатковыя меры кантролю за фінансавымі апэрацыямі беларускіх кампаніяў у ЭЗ.
Адзначаецца, што мэта новага пакету санкцыяў — максымальна абмежаваць удзел Беларусі ў расейскай ваеннай машыне і перакрыць усе магчымыя шляхі абыходу эўрапейскіх абмежаваньняў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное