Абвешчаны збор на адкрыццё шэлтара для беларускіх палітвязняў у Варшаве. «Дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі»
Сфармаваная каманда валанцёраў і адміністратараў.
Абвешчаны збор на адкрыццё шэлтара для беларускіх палітвязняў у Варшаве, паведамляе музыка Сяргей Доўгушаў.
Па яго словах, ужо ёсць дамоўленасці з уладальнікамі, і застаўся тыдзень, каб завяршыць усе фармальнасці і падпісаць дамову.
На дадзены момант дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі, з усімі неабходнымі ўмовамі для пражывання: ёсць мэбля і ўсё, што патрэбна для жыцця.
читайте также
Сфармаваная каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей. Засталося толькі сабраць неабходную суму, інфармуюць арганізатары збора.
А мы нагадаем таксама пра збор на навагоднія падарункі для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў.
Читайте еще
Избранное